18 сакавіка а 14 гадзіне адбудзецца лекцыя «Феномен сну ў беларускiм фальклоры» прымеркаваная да Сусветнага дня сну.
Сон – адна з самых таямнічых частак чалавечага існавання. Медыкі, фізіёлагі, псіхолагі і іншыя спецыялісты не могуць канчаткова прыйсці да згоды адносна вызначэння сну як працэсу, яго прычынах, а таксама прызначэння сюжэтнасці снабачанняў. А што было раней? Чым сон быў для нашых з вамі продкаў? Як яны да яго ставіліся? Якімі былі самыя патаемныя хваляванні звычайнага чалавека? Пра ўсё гэта, а таксама пра тое, як феномен сну дапамагае рэканструяваць традыцыйны светапогляд чалавека.
Пра ўсё гэта, пад час сустрэчы з навуковым супрацоўнікам Віцебскага краязнаўчага музея Алінай Высоцкай.
Квiткi: 1р. – iльготны, 2р. – поўны.
Мы в социальных сетях