Новости

У Полацку прадэманструюць, што беларуская — #ЖываяМова

У Полацку прадэманструюць, што беларуская — #ЖываяМова

Добавлено: 27 июня 2017 в 15:00
1 721 просмотр

Не сакрэт, што беларуская мова набывае ўсё большую папулярнасць сярод беларусаў. Яшчэ некалькі год таму сустрэць беларускамоўнага прадаўца ў краме, міліцыянера ці аператара call-цэнтра было амаль немагчыма, сёння ж гэта ўспрымаецца як нармальная з’ява.

Разам з тым, у нашай краіне даволі шмат людзей, якія хацелі б шырока карыстацца беларускай мовай, але не ведаюць, з чаго пачаць. Мы прыходзім на дапамогу!

Да 1155-годдзя Полацка, 500-годдзя беларускага кнігадрукавання па ініцыятыве Полацкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны пры падтрымцы Інфармацыйна-культурнага цэнтра «ІніцыАрт» у Полацку распачынаецца праект «#ЖываяМова». Цягам некалькіх месяцаў штотыдзень будуць ладзіцца сустрэчы з самымі цікавымі людзьмі Полаччыны — прадстаўнікамі самых разнастайных прафесій і заняткаў, якія размаўляюць па-беларуску ў паўсядзённасці. Цікавыя гісторыі, прыклады з жыцця і прафесійнай дзейнасці, адукацыйны элемент — беларускамоўная лексіка на ўсе выпадкі жыцця — усё гэта і многае іншае чакае тых, хто наведае нашы сустрэчы.

Таксама з майстар-класамі да нас завітаюць госці з усёй Беларусі — тыя, хто, карыстаючыся беларускай мовай, дасягнуў поспехаў. Усе нашы спікеры ўласнымі прыкладамі дакажуць, што беларуская мова — жывая мова!

Сустрэчы будуць прахадзіць штоаўторак у 18:30 ва ўтульнай кавярні «Раздол» (Полацк, вул.Талстога, 15). На першую сустрэчу, якая адбудзецца ўжо 21 лютага, з прэзентацыяй кнігі «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» завітае знакаміты пісьменнік, гісторык Уладзімір Арлоў!

Уваход — вольны! Ад вас — толькі добры настрой, ад нас — усё астатняе!

Суполка праекта УКантакце: https://vk.com/zhyvajamova

Суполка праекта у Facebook: https://www.facebook.com/events/1901655633401613/

Кантакты:

+375 33 366-81-81, poltbm@gmail.comІгар Палынскі, старшыня Полацкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

+375 29 292-03-28 — Стась Сілка, вядучы сустрэч.


Оставить комментарий:

Комментировать новости могут только зарегистрированные пользователи.

Пожалуйста, зарегистрируйтесь или авторизуйтесь!

Мы в социальных сетях

Разработка дизайна Narisuemvse.by, разработка сайта 0214.BY