Новости

Уладзімір Арлоў: Пераўтварэнне Полацка ў райцэнтр трэба спыніць

Уладзімір Арлоў: Пераўтварэнне Полацка ў райцэнтр трэба спыніць

Добавлено: 7 февраля 2016 в 10:38
2 105 просмотров

«Пасля гэтага злачынства Полацак на вачах пачаў занепадаць», – так славуты пісьменнік Уладзімір Арлоў пракаментаваў ліквідаванне ў 2013 годзе статусу Полацка як горада рэспубліканскага падпарадкавання і пераўтварэнне яго ў шараговы раённы цэнтр.

Цяпер тут не ствараюцца новыя музеі, не ўсталёваюцца новыя помнікі, спынілася выкананне планаў развіцця горада як турыстычнага цэнтра:

– Не разумеючы таго, колькі Полацк мог бы прынесці нашай краіне аўтарытэту і проста фінансавых сродкаў, прымаецца рашэнне, што ён ператвараецца ў адміністрацыйную адзінку, якая называецца раённым цэнтрам. Што азначае скасаванне гарвыканкама, скасаванне гарадскога аддзела культуры, скасаванне іншых структур, якія ўжо мелі добры досвед працы ў такім складаным, у сэнсе з развітай гісторыяй і культурай, горадзе.

У новым турыстычным даведніку ўжо пазначана, што Полацк стаў цэнтрам раёна, нібыта гэта нейкая важная гістарычная веха горада:

– У кнізе храналогія гарадскіх падзеяў заканчваецца такой датай: 2013 год – Полацк стаў сталіцай Полацкага раёна. Гэта як бы апафеоз, відаць, у вачах тых, хто замаўляў гэтую кнігу. Яны прыйшлі да ўлады, Полацк стаў іхняй сталіцай – сталіцай Полацкага раёна.

Уладзімір Арлоў лічыць, што ў Беларусі павінна пачацца грамадская кампанія па ліквідаванні гэтага ганебнага пераўтварэння Полацка ў райцэнтр.

Васіль Кроква
Беларускае Радыё Рацыя

Оставить комментарий:

Комментировать новости могут только зарегистрированные пользователи.

Пожалуйста, зарегистрируйтесь или авторизуйтесь!

Мы в социальных сетях

Разработка дизайна Narisuemvse.by, разработка сайта 0214.BY