Новости

Кафе «Суши шоп». Первый отзыв

Кафе «Суши шоп». Первый отзыв

Добавлено: 27 июня 2017 в 13:04
6 453 просмотра

Поговорили с лидером группы «Sumarok» Игорем, который недавно сходил в новое кафе «Суши шоп», и узнали всё вас интересующее про цены, еду и интерьер.

— Завітаў сёння ў кавярню «Суши шоп», якая днямі адкрылася непадалёку ад маёй працы.

Інтэр'ер - моцная 8. Мне падабаецца мінімалістычная мэбля, няма аляпаватасці, якая ўласцівая шмат якім кавярням, у тым ліку ў Полацку. Адно што месца ўнутры малавата, ды гэта памерамі памяшкання ўжо абумоўлена. Затое зручнае месцазнаходжанне кавярні - цэнтр Полацка, даволі прыгожае само сабою месца.

Кошты - таксама на 8. Не магу назваць іх моцна бюджэтнымі, але адназначна - прымальнымі. Скажам, разок на тыдзень завітаць - па кішэні не паб'е.

Ежа - тут смела стаўлю 9. Замаўлялі для спробы піцу «Італьяна» і чай. Піца была проста касмічна смачнай, вялікай, вельмі добра зладжанай. І гатавалася нядоўга, хвілін 20.

Персанал - тут ёсць нюансы. Рабяты ветлівыя, акуратныя і добразычлівыя. Аднак калі ў Беларусі кліент прыйшоў да цябе, гатовы пакінуць пэўную суму грошай, і пры гэтым звяртаецца па-беларуску - я ўжо не кажу нават, што яму было б добра адказаць таксама па-беларуску, не, гэта ўжо з фантастыкі ў нашых рэаліях. Аднак хацелася б, каб персанал як мінімум разумеў, што ім кажуць. Тым болей мая беларуская мова максімальна набліжаная да акадэмічнай і ў ёй не сустракаюцца рэдкія ці дыялектныя словы :) Таму парада адміністрацыі: падрыхтуйце для рабят міні-слоўнік, каб выразы «замовіць», «разлічыце нас, калі ласка» і падобныя не выклікалі ў іх ступару)) Установы, дзе лаяльна ставяцца да беларускай мовы, у беларускамоўных у пашане. А нас, такіх людзей, нямала, і мы нярэдка становімся сталымі кліентамі і прыносім свае грошы.

Але самы вялікі мінус - гэта музыка. На сцяне вісіць тэлевізар, дзе транслююцца нейкія кліпы. Ведаеце, не самая лепшая атмасфера для ежы, калі на вялікім экране ледзь прыхаваная задніца нейкай поп-спявачкі, з дынамікаў - нізкасортны "тыц-тыц" ні пра што, які да таго ж яшчэ і даволі гучны - прыходзілася часам нават павышаць голас, каб пачуць, што кажа суразмоўца. Лічу, што музыка мусіць быць максімальна нейтральнай і ненавязлівай (спакойны джаз, напрыклад, ці лёгкі блюз) і не настолькі гучнай. Ці - гэта ж сушы-кавярня! - традыцыйная японская музыка, на крайні выпадак.

Аднак у цэлым кавярні - лайк. Прыйду туды яшчэ не раз, і асабліва будзе прыемна, калі мае пажаданні кіраўніцтва прыме да ўвагі.

Хотите поделиться своим отзывом о заведениях Полоцка и Новополоцка? Пишите нам на info@0214.by или звоните 374-0214 (единый номер Velcom и МТС).


Оставить комментарий:

Комментировать новости могут только зарегистрированные пользователи.

Пожалуйста, зарегистрируйтесь или авторизуйтесь!

Мы в социальных сетях

Разработка дизайна Narisuemvse.by, разработка сайта 0214.BY