Раніцай 16-га лютага полацкім пагранічнікам паступіла інфармацыя пра выяўленне невядомых у памежнай зоне. Пра магчымае парушэнне Дзяржаўнай мяжы было праінфармавана Даўгаўпілскае кіраванне Дзяржаўнай памежнай аховы пры МУС Латвійскай Рэспублікі.
У выніку комплексу праведзеных мерапрыемстваў полацкімі пагранічнікамі праз гадзіну былі затрыманы 2 каўказцы 1988 і 1982 г.н. У ходзе першаснага апытання затрыманых было ўстаноўлена, што ў мэтах парушэння мяжы з Рэспублікі Беларусь у Латвійскую Рэспубліку ў прыгранічча прыбыло 5 чалавек. Прыбыўшы ў памежную зону, каўказцы разышліся.
У ходзе далейшых пошукавых мерапрыемстваў, пагранічнікі выявілі сляды трох чалавек, якія вялі да дзяржаўнай мяжы. Менавіта па гэтых слядах, памежнікі знайшлі трох чалавек, што выйшлі ўглыб тэрыторыі сумежнай дзяржавы. Пра парушэнне дзяржаўнай мяжы былі праінфармаваныя латвійскія пагранічнікі.
Неўзабаве нашы латвійскія калегі затрымалі трох каўказцаў - дваіх 1986-га і 1982 г.н. паблізу да латвійска-беларускай мяжы. Пры сабе ўсе парушальнікі мелі карту мясцовасці, цёплую вопратку і запас прадуктаў харчавання. У ходзе разбіральніцтва высветлілася, што парушальнікі прыбылі ў Беларусь на цягніку.
У выніку зладжанасці дзеянняў беларускіх і латвійскіх пагранічнікаў была папярэджана спроба незаконнага пранікнення групы з пяці нелегалаў на тэрыторыю Еўрасаюза.
Усе парушальнікі мелі намер знайсці сабе працу ў Еўропе. Пасля выплаты штрафу двое парушальнікаў, затрыманых беларускімі памежнікамі, выправаджаны па-за межы прыгранічнай зоны.
P.S. А сёння мы святкуем Міжнародны дзень роднай мовы! Віншуем і вас з гэтым святам і прапаноўваем навіны на роднай беларускай мове.
Мы в социальных сетях