Расiянiн у пошуках лепшага жыцця паспрабаваў дабрацца да Еўропы.
11 лютага, ў прыграніччы, быў затрыманы грамадзянін Расіі 1980 года нараджэння без дакументаў, якія даюць права на знаходжанне ў памежнай зоне. Мяжу мужчына спрабаваў парушыць з мэтай далейшага працаўладкавання ў Еўропе. Зараз жа ён нясе адміністрацыйную адказнасць ў выглядзе штрафу. Акрамя таго, ён быў выправаджаны па-за памежную зону.
P.S. А сёння мы святкуем Міжнародны дзень роднай мовы! Віншуем і вас з гэтым святам і прапаноўваем навіны на роднай беларускай мове.
Мы в социальных сетях