Афиша

АфишаДК ОАО "Нафтан"Матылёк... Матылёк...

Матылёк... Матылёк...

ДК ОАО "Нафтан"
г.Новополоцк, ул. Молодёжная, д. 76
Билеты:
8 руб.
Возрастное ограничение:
16+
Инфолиния:
+375 (214) 53-01-14

Лёгка лётаючы па жыцці, Эдда прывыкла да раскошы. Але старасць мае свае асаблівасці. Адзінокая Эдда штовечар чакае гасцей, але ніхто не прыходзіць, не тэлефануе... Толькі пакаёўка Фока пастаянна слухае расповяды сваёй гаспадыні пра цудоўную маладосць і багатае жыццё. Аднойчы да Эдды заходзіць малады чалавек Эліа і прымушае яе ўзгадаць мінулае, усе моманты, якія яна хацела забыць назаўжды...

Спектакль мае інтрыгуючы сюжэт і глыбінны сэнс, паступова раскрывае тэмы чалавечай адзіноты, узаемаадносін бацькоў і дзяцей, спрабуе адказаць на пытанне: «Што лепш – жыць у ілюзорным свеце ці змагацца з жорсткай рэальнасцю?».

У сваіх пастаноўках Валерый Анісенка кіруецца выказваннем Фёдара Дастаеўскага: «Чалавек ёсць таямніца. Яе трэба разгадаць, і калі будзеш разгадваць яе ўсё жыццё, то не кажы, што згубіў час; я займаюся гэтай таямніцай, бо хачу быць чалавекам».

Мы в социальных сетях

Разработка дизайна Narisuemvse.by, разработка сайта 0214.BY