Поиск по сайту
Новости

Выйшаў новы раман Алеся Аркуша «Сядзіба»

Выйшаў новы раман Алеся Аркуша «Сядзіба»

Пабачыў свет чарговы раман полацкага пісьменніка Алеся Аркуша «Сядзіба».

Пісьменніца Людміла Шчэрба назвала новы твор полацкага літаратара «цікавым, інтэлігентным, сучасным, гістарычным і містычным, які напісаны з любоўю да Полацка і Беларусі, да яе гісторыі і сучаснасці».

Іншая пісьменніца Марыя Роўда, якая першая адгукнулася на выхад кнігі, адзначыла: «Твор цікавы, праглынаецца на адным дыханні. Тут і гісторыя Полацка, і сучасная літаратура, і містыка, і простае жыццё — наколькі яно можа быць простым у мастакоў і пісьменнікаў. Калі сыходзіць з таго, што кожны твор пабудаваны вакол нейкай ідэалогіі (хай бы светапогляду аўтара), то ідэалогія рамана цалкам «лягла на душу». Па асацыяцыі кніга нагадала фільм Бруно Дзюмона «Ma Loute». Сюжэты ў іх, натуральна, розныя, але ёсць агульныя лініі: пераправа, знікненне людзей і гэтак далей».

Першы рэліз кнігі адбыўся сёлета 16 лютага на платформе Kniharnia.by у электронны фармаце. «Нічога не знікае ў невараць, усё недзе існуе ў паралельным свеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэнні. Метафізічнае жыццё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны свет» — так анансуе раман Kniharnia.by.

Дарэчы, выданне ўвайшло ў топ-5 самых прадаваных кніг за люты. Днямі ж «Сядзіба» пабачыла свет і ў папяровым выглядзе, дзякуючы супрацоўніцтву выдавецкай ініцыятывы «Полацкае ляда» і беластоцкага выдавецтва «EkoPress».

Як паведаміў аўтар кнігі, першая прэзентацыя «Сядзібы» адбудзецца ў Полацку ў траўні.

Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Аўтар тэксту гімна горада Полацка і песень шэрагу рок-гуртоў: «Мясцовы час», «RIMA», «Sumarok».

0
0
0
0
0
Последние новости
Искать в:

Для работы нашего сайта нужны файлы cookie и сервисы аналитики. Продолжая посещать наш сайт, вы соглашаетесь на их использование.

Соглашаюсь